1. Літургічны каляндар:

  • 2 ліпеня, серада – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ БУДСЛАЎСКАЙ, АПЯКУНКІ МІНСКА-МАГІЛЁЎСКАЙ АРХІДЫЯЦЭЗІІ;
  • 3 ліпеня, чацвер –  СВЯТА СВ. ТАМАША, АПОСТАЛА.

2. Галоўныя ўрачыстасці ў Будславе адбудуцца з пятніцы на суботу  4  –  5 ліпеня. З гэтай прычыны Святая Імша ў пятніцу 4 ліпеня ў 8:00.

3. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў  якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад св. Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца ў інтэнцыі новых пакліканняў да манаскага і святарскага жыцця;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да Беззаганнага Сэрца Марыі;
  • першая нядзеля месяца- cв. Імша ў 12:00 будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых, змена таямніц ружанцовых.

4. Сённяшнія зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы.

5. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыборку капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву, якaя падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

      Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…