1. Літургічны каляндар:

  • серада, 16 лістапада – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай);
  • чацвер, 17 лістапада – успамін св. Эльжбеты Венгерскай, законніцы.

2. У наступную нядзелю, 20 лiстапада, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету, адбудзецца закрыццё Брамаў Міласэрнасці ў базыліцы св. Пятра ў Рыме i завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле.

3. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны на патрэбы духоўнай семінарыі.

4. Праз увесь лістапад штодзённа ў 17.30, а ў нядзелю ў 10.30 молімся на ружанцы за нашых памерлых і кожны тыдзень у пятніцу адпраўляем за іх св. Імшу.

5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

6. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Прыміце сардэчныя віншаванні тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…