Сёння пачынаецца ў Каталіцкім Касцёле новы літургічны год. Мы ўступаем у перыяд, званы Адвэнтам – гэта поўнае надзеі і радаснае чаканне прышэсця Пана. Гэты лiтургiчны перыяд складаецца з чатырох тыдняў i дзелiцца на дзьве часткi. Першая, якая працягваецца да 16 снежня, прыпамiнае нам, што Пан Езус зноў прыйдзе на зямлю, каб знiшчыць зло i валадарыць над усiм сусветам. Другая частка пачынаецца з 17 да 24 снежня i з’яўляецца непасрэднай падрыхтоўкай да ўрачыстасці Нараджэння Пана, якая святкуецца 25 снежня.
1. Літургічны каляндар:
- серада, 30 лістапада – СВЯТА СВ. АНДРЭЯ, апостала;
- субота, 3 снежня – успамінсв. Францішка Ксавэрыя, святара.
2. У аўторак, 29 лістапада, пачынаецца навэнна перад урачыстасцю Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
3. На гэтым тыдні выпадае:
- першы чацвер месяца – з 21.00 да 22.00 – Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
- першaя пятніца месяца – магчымасць споведзі ад 17.00;
- першaя субота месяца – у 17.00 гадз. ўжо пяты месяц aгульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі, як непасрэднай падрыхтоўкі і ўводзін ў юбілей фацімскіх аб’яўленняў;
- першaя нядзеля месяца – зменa ружанцовых таямніц і св. Імша ў інтэнцыі Руж Ружанцовых.
4. Св. Імша Раратняя па панядзелках, серадах і пятніцах раніцай у 7.00, па аўторках, чацвяргах і суботах вечарам у 18.00. Сардэчна запрашaeм ўсіх, асабліва дзяцей з лампадкамі.
5. Калi ведаеце пра якiх-небудзь хворых, якiя не могуць прыйсцi да касцела, i з’яўляюцца католiкамi – заахвоцьце iх, каб запрасiлi святара, каб iх паспавядаў i дапамог падрыхтавацца да святаў Нараджэння Пана.
6. Яшчэ праз тры aпошнія дні лістападa штодзённа ў 17.30 молімся на ружанцы за нашых памерлых.
7. Праз хвіліну адбудзецца благаслаўленне аплаткаў, якімі мы будзем сумесна дзяліцца падчас Вігіліі Божага Нараджэння.
8. У аўторак, 6 снежня, прыпадае літургічны ўспамін св. Мікалая, які прыносіць падарункі добрым дзецям. Маем такую інфармацыю, што да нашай парафіі гэты Святы прыбудзе раней на два дні, гэта значыць у наступную нядзелю, 4 снежня, пасля св. Імшы, ці каля 12.00 гадзін. Дайце знаць усім добрым дзецям, каб прыйшлі на спатканне са св. Мікалаем.
9. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa, складзеныя на мінулым тыдні.
10. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за прыгожую дэкарацыю на час Адвэнту, за спеў і службу літургічную.
Прыміце сардэчныя віншаванні тыя асобы, якія на гэтым тыдні будуць святкаваць юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…