1. Св. Імша Pаратняя ў нашай капліцы на гэтым тыдні: панядзелак, серада i пятніца ў 7.00 раніцы, у аўторак i чацвер вечарам у 18.00.
Апошняя cв. Імша раратняя будзе адпраўлена ў суботу ў 8.00 раніцы. Вечарам у гэты дзень св. Імшы не будзе, таму што вечарам засядзем да вігілійных сталоў. Напамінаю рэлігійны характар гэтага пасілку. Парадак павінен быць прыкладна такі:
– Знак Святога Крыжа;
– Калядная песня;
– Евангелле св. Лукі 2,1-20;
– Пажаданні;
– Дзяленне аплаткам;
– Вячэра і спеў калядак;
– Удзел у Пастэрцы ў 24.00 гадз.
2. У суботу, 24 снежня, св. Імшa якая называецца Пастэрка ў 24.00. У нядзелю, ва Ўрачыстасць Нараджэння Пана, св. Імша ў 11.00. Cв. Імшы ў 17.00 не будзе.
3. У кожны дзень у 17.30 адпраўляeм Навэнну перад Урачыстасцю Божага Нараджэння.
4. У пятніцу, 23 снежня, у 20.00 адбудзецца спецыяльнае Набажэнства Паяднання з Богам для ўсёй парафіі, а пасля будзе магчымасць прыступіць да споведзі перад Божым Нараджэннем. Заклікаю ўсіх да ўдзелу ў гэтым набажэнстве, да ачышчэння душы, каб падрыхтаваць сябе духоўна да радаснага перажыцця прыходу Пана Езуса – дазволь Яму нарадзіцца ў тваім сэрцы.
5. Ва Ўрачыстасць Нараджэння Пана, 25 снежня, заканчваецца час прошлагодняга духоўнага ўсынаўлення, якую ўзялі мы на сябе ва Ўрачыстасць Звеставання, 25 сакавіка. Усіх, хто праз 9 месяцаў маліўся аб уратаванні жыцця ненароджанага дзіцяці, заахвочваю, каб купілі адну чырвоную ружу і прынеслі яе да капліцы, і падчас cв. Імшы ў 11.00 палажылі каля жолаба Пана Езуса – гэта для Яго найпрыгажэйшы падарунак.
6. Пры алтары ёсць асвечаныя аплаткі. Можна іх узяць дадому, каб падчас Вігіліі Божага Нараджэння падзяліцца аплаткам з блізкімі.
7. З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, якое ва ўсім свеце будзе адзначацца ў маі 2017 года, у Касцёле ў Беларусі з 16 кастрычніка адбываецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Да нашай парафіі гэтая цудоўная фігура прыбудзе ў сераду, 28 снежня, i будзе з намі да суботы, 31 снежня. Падрабязная праграма будзе аб’яўлена ў бліжэйшую нядзелю.
8. У краме парафіяльнай можна купіць свечкі Карытас (па 2 рубля), якія мы запальваем у нашым доме падчас Божага Нараджэння. Выручка ад продажы свечак прызначана ў якасці дапамогі для дзяцей з бедных сем’яў. Існуюць таксама спецыяльныя калядныя наборы: крыж, свечкі.
9. Сёння пасля вечаровай св. Імшы, ці каля 18.00, у залі Яна Паўла II будзе паказаны вельмі цікавы фільм „October Baby – Дзіцё Кастрычніка”. Кожнае жыццё гэта цуд. Добрая падрыхтоўка да святаў Нараджэння Пана. Запрашаем.
10. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
11. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за працу з будаўнічай дакументацю, за спеў і службу літургічную.
Прыміце сардэчныя віншаванні тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце свят-каваць юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…