1. З заўтрашняга дня распачынаецца ў літургіі Касцёла так званы звычайны перыяд.

2. У наступную нядзелю зборы aхвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.

3. Пасля св. Імшы, у залі св. Яна Паўла II, адбудзецца аплатковae спатканне для моладзі, якая ўдзельнічалa ў Сусветных Днях Моладзі ў Кракаве, у 2016 годзе.

4. Працягваюцца Калядныя адведзіны. Гэта адна з формаў душпастрыства: перадусім – гэта малітва і благаслаўленьне сям’і, асьвячэньне кватэр і дамоў, i таксама магчымасьць размовы з пробашчам парафіі. На стале павінна быць: белы абрус, крыж і сьвечкі, асьвечаная вада і Біблія.
Расклад (наступны тыдзень):
нядзеля, 8 студзеня (ад 15.00 гадз.) – Гатава, дом 42;
панядзелак, 9 студзеня (ад 19.00 гадз.) – Гатава, дом 26;
аўторак, 10 студзеня (ад 16.00 гадз.) – Мачулішчы;
серада, 11 студзеня (ад 19.00 гадз.) – Гатава, дом 36;
чацвер, 12 студзеня (ад 19.00 гадз.) – Гатава, дом 14;
пятніца, 13 студзеня (ад 19.00 гадз.) – Гатава, дом 38;
субота, 14 студзеня (ад 14.00 гадз.) – Гатава, дом 26;
нядзеля, 15 студзеня (ад 15.00 гадз.) – Гатава, дом 1, 2, 3;

5. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнага-родзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…