1. Літургічны каляндар:
- аўторак, 17 студзеня – успамін св. Антонія, абата;
- cубота, 21 студзеня – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
2. Ахвяраванні, сабраныя сёння, прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
3. З серады, 18 студзеня, пачынаецца ў Касцёле Тыдзень Малітваў за Адзінства Хрысціянаў.
4. Святaя Імша на гэтым тыдні: у панядзелак і суботу раніцай у 8.00, у іншыя дні, як заўсёды, вечарам у 18.00.
5. З cуботы, 21 студзеня пачынаецца Hавэнна перад літургічным Cвятам блага-слаўлёнага Браніслава Маркевіча, заснавальніка miхалітаў. Святары з гэтай Кангрэгацыі ад пачатку працуюць у нашай парафіі. Запрашаем да ўдзелу ў гэтай малітве штодзённа ў 17.30.
6. Працягваюцца Калядныя адведзіны. Гэта адна з формаў душпастрыства: перадусім – гэта малітва і благаслаўленьне сям’і, асьвячэньне кватэр і дамоў, i таксама магчымасьць размовы з пробашчам парафіі. На стале павінна быць: белы абрус, крыж і сьвечкі, асьвечаная вада і Біблія.
Расклад (наступны тыдзень):
нядзеля, 15 студзеня (ад 15.00 гадз.) – Гатава, дом 1, 2 i 3;
панядзелак, 16 студзеня (ад 17.00 гадз.) – Гатава, дом 4, 6, 7, 8 i 9;
аўторак, 17 студзеня (ад 19.00 гадз.) – Гатава, дом 11 i 12;
серада, 18 студзеня (ад 19.30 гадз.) – Гатава, дом 13 i 15;
чацвер, 19 студзеня (ад 19.30 гадз.) – Гатава, дом 16 i 18;
пятніца, 20 студзеня (ад 19.30 гадз.) – Гатава, дом 20;
субота, 21 студзеня (ад 15.00 гадз.) – Гатава, дом 22 i 24 і дапаўненні ў Гатава;
нядзеля, 22 студзеня (ад 15.00 гадз.) – Серафімово.
7. Дзякую ўсім, хто прыбіраў капліцу i Цэнтр, хто чысціў снег. Дзякую таксама жанчынам за працы з дакументамі ў офісе, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…