1. Літургічны каляндар:

  • 30 студзеня, панядзелак – СВЯТА БЛ. БРАНІСЛАВА МАРКЕВІЧА, заснавальніка ордэна св. Міхала Арханёла. Сардэчна запрашаю парафіян, каб прынялі ўдзел у Эўхарыстыі ў гэты дзень y00. Галоўным  цэлебрансам у гэтым годзе будзе канцлер курыі кc. доктар Дзімітрый Пухальскі;
  • 31 студзеня, аўторак – успамін св. Яна Боска, ксяндза;
  • 2 лютага, чацвер – СВЯТА АХВЯРАВАННЯ ПАНА. У гэты дзень Імшу святую распачынаем з запаленымі свечкамі ў руках – на ўспамін нашага хросту, а таксама наказаў, якія даў нам Пан: „Вы з’яўляецеся святлом свету”. Гэтыя свечкі пасля ўкладваем памерлым у труну, выстаўляем на вакне падчас навальніцы. Свечкі, якія называюцца грамнічнымі, можна набыць сёння пасля св. Імшы альбо ў аўторак перад літургіяй. Гэты дзень адзначаем таксама як Дзень Жыцця Кансэкраванага – усіх законнікаў і сясцёр законных; Святaя Імша у гэты дзень раніцай у 7.00 i вечарам у 18.00;
  • 3 лютага, пятніца – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка, апекуна хворых на горла; y гэты дзень асвячаем свечкі і пры канцы Імшы святой прыкладаем іх хворым на горла.

2. На гэтым тыдні выпадае:

  • першы чацвер месяца – з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першaя пятніца месяца – магчымасць сповядзі з гадзіны00;
  • першaя субота месяца – у 17.00 гадз. ўжо сёмы месяц aгульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі як непасрэднай падрыхтоўкі і ўводзін ў юбілей фацімскіх аб’яўленняў;

3. Наступная нядзеля – гэта першaя нядзеля месяца. Cв. Імша будзе ахвяравана за членаў трох Руж Ружанцовых. Змена таямніц ружанцовых.

4. На гэтым тыдні заканчваюцца Калядныя адведзіны. Дзякую ўсім сем’ям, якія прынялі да гэтага часу свайго душпастара. Сёння, ад 15.00гадз., наведаю сям’i ў Міханавічax: Центральная дом 14a, Cавецкая дом 1 i 7, Прывагзалная  дом 6, Магістральная дом 15, Лесная дом 3. У сераду, 1 лютага – дапаўненні ў Гатава. У наступную нядзелю дам больш інфармацыі на гэтую тэму.

5. Ёсць новыя нумары каталіцкай прэсы: для дарослых – Дыялог, для дзяцей – Маленькі Рыцар Беззаганнай.

6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

7. Дзякую ўсім, хто прыбіраў капліцу i Цэнтр. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…