1. Літургічны каляндар:

Сёння выпадае ўспамін св. Агаты, панны і мучаніцы. У гэты дзень асвячаем хлеб, соль і ваду, якія прызначаны для абароны людзей ад пажараў і маланак. Пасвечаныя кавалкі хлеба раней кідалі ў агонь, каб вецер адвярнуў пажар у процілеглым кірунку. У яе дзень, буйную рагатую жывёлу кармілі пасвечанымі соллю і хлебам, каб абараніць яе ад чумы.

  • 6 лютага, панядзелак – успамін св. Павела Мікі і паплечнікаў, мучанікаў;
  • 8 лютага, серада – успамін св. Джузэпіны Бакіты;
  • 10 лютага, пятніца – успамін св. Схаластыкі, панны;
  • 11 лютага, субота – успамінМаці БожайзЛюрдa. У гэтыдзень выпадае XXV Сусветны Дзень Хворага, які ўстанавіў cв. Ян Павел II у 1992 годзе. Падчас св. Імшы у 00 гадзін будзе здзяйсняцца сакрамэнт намашчэння  хворых. Яго могуць прыняць людзі, якія змагаюцца з сур’ёзнай хваробай – не абавязкова толькі старэйшыя, нават могуць быць дзеці. Касцёл вучыць, што гэта сакрамэнт умацавання і ацалення.

2. На гэтым тыдні выпадае першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, у якіх будзе адпраўлена Імша святая. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства. У канцы набажэнства будуць накладацца шкаплеры св. Міхала Арханёла. Шкаплеры і іншыя рэчы, звязаныя са св. Міхалам Арханёлам, можна набываць у парафіяльнай краме;

3. На мінулым тыдні закончыліся калядныя адведзіны. У гэтым годзе 87 сем’яў запрасілі святара – свайго пробашча, каб паблаславіў кватэру, каб разам памаліцца і паразмаўляць. У гэтай лічбе 37 сем’яў былі зусім новыя, сустракаўся з імі першы раз. Дзякую за запрашэнне і добразычлівасць. Дзякую таксама за ахвяры складзеныя ў студзені падчас калядных адведзінаў на будаўніцтва касцёлa.

4. Дзякую ўсім, хто прыбіраў капліцу i Цэнтр. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…