1. Літургічны каляндар:

  • 14 лютага, аўторак – СВЯТА СВЯТОГА КІРЫЛА, МНІХА І СВ. МЯТОДA, БІСКУПА, АПЕКУНOЎ ЕЎРОПЫ.

2. У 2015 годзе папы Францішкa апублікавал энцыкліку „Laudato sii”, ці „Будзь праслаўлёны” – янa прсвечаная клопату пра агульны дом, якім з’яўляецца планета Зямля, дзе мы жывем. Можна сказаць, што гэта „экалагічная энцыклікa”, якія тычыцца – сярод іншых праблемаў – таксама змены клімату. Касцёл лічыць маральнай адказнасцю чалавецтва адшукаць шлях развіцця сусвету без шкоды для навакольнага асяроддзя.
Наталля Парэчына, наша парафіянка, у наступную нядзелю 19 лютага пасля Імшы св. у 11.00 запрашае ўсіх цікаўных паслухаць і абмяркаваць пытанні, звязаныя з тым, як змена клімату ўплывае на нас, і як наша жыццё ўплывае на змену клімата. Сустрэча будзе праходзіць у зале св. Яна Паўла II.

3. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра; дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…