1. Літургічны каляндар:
- 21 лютага, аўторак – успамін св. Пятра Дам’яна, біскупа і доктара Касцёла;
- 22 лютага, серада – СВЯТА КАТЭДРЫ СВ. ПЯТРА, АПОСТАЛА;
- 23 лютага, чацвер – успамін cв. Палікарпа, біскупа і мучаніка.
2. У 2015 годзе папa Францішaк апублікавал энцыкліку „Laudato sii”, ці „Будзь праслаўлёны” – янa прысвечаная клопату пра агульны дом, якім з’яўляецца планета Зямля, дзе мы жывем. Можна сказаць, што гэта „экалагічная энцыклікa”, якія тычыцца – сярод іншых праблемаў – таксама змены клімату. Касцёл лічыць маральнай адказнасцю чалавецтва адшукаць шлях развіцця сусвету без шкоды для навакольнага асяроддзя.
Наталля Парэчына, наша парафіянка, адразу пасля Імшы св. у 11.00 запрашае ўсіх цікаўных паслухаць і абмяркаваць пытанні, звязаныя з тым, як змена клімату ўплывае на нас, і як наша жыццё ўплывае на змену клімата. Сустрэча будзе праходзіць у зале св. Яна Паўла II.
3. У наступную нядзелю будзем гасцiць у нашай парафii дзве манаскія сястры з Кангрэгацыі Узнагароджвальніц Найсвяцейшага Аблічча, якiя раскажуць пра харызму свайго Ордэна. Гэта будзе для нас добрай падрыхтоўкай да Вялiкага Посту, якi ўжо хутка распачнецца ў каталiцкiм Касцёле.
4. Таксама ў наступную нядзелю, 26 лютага, прыпадаюць iмянiны кс. бiскупа Аляксандра Яшэўскага. Памятаем яго ў малiтве.
5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
6. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра; дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…