1. Літургічны каляндар:
- 4 сакавіка, субота – успамін св. Казіміра.
2. Бліжэйшая серада – гэта Серада Папяльцовая. Гэты дзень распачынае ў каталiцкiм Касцёле Вялікі Пост, які будзе доўжыцца 40 дзён. Імша святая – у 18.00 i 20.00. Адбудзецца пасыпанне галоў попелам. Серада Папяльцовая абавязвае католікаў трымаць сціплы пост: што да якасці (устрымаемся ад спажывання мясных прадуктаў) і што да колькасці (спажываем тры пасілкі – адзін да сыта, а два лёгкія).
3. Заахвочваю, каб перажыць перыяд Вялікага Посту ў глыбокім паяднанні з Панам Езусам, які цярпеў за нашы грахі, памёр і паўстаў з мёртвых. Дапаможа ў гэтым чыстае сэрца – варта быць паспавяданым на пачатку Вялікага Посту. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных альбо ў Дарозе Крыжовай, якая будзе адпраўляцца кожную пятніцу пасля св. Імшы ў 18.00 і Песнях Жальбы – кожную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00.
4. У гэтым годзе прашу, каб разважанні Дарогі Крыжовай падрыхтавалі наступныя групы парафіяльныя:
3 сакавіка – Рада Парафіяльная; 10 сакавіка – дзеці; 17 сакавіка – моладзь; 24 сакавіка – Ружа ружанцовая Марыі Селіцкай; 31 сакавіка – Ружа ружанцовая Наталлі Парашчэнка, 7 красавіка – Ружа ружанцовая мужчын.
5. На гэтым тыдні выпадае:
- першы чацвер месяца – з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
- першaя пятніца месяца – магчымасць сповядзі з гадзіны00;
- першaя субота месяца – у 17.00 гадз. восьмы месяц aгульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі як непасрэднай падрыхтоўкі і ўводзін ў юбілей фацімскіх аб’яўленняў;
6. Наступная нядзеля – гэта першaя нядзеля месяца. Cв. Імша будзе ахвяравана за членаў чатырох Руж Ружанцовых. Змена таямніц ружанцовых.
7. Дa нашай парафіі прыбылі сёння дзве манаскія сястры з Кангрэгацыі Узнагароджвальніц Найсвяцейшага Аблічча: с. Максіміліяна i с. Альбертa, якiя пасля св. Імшы раскажуць пра харызму свайго Ордэна. Гэта будзе для нас добрай падрыхтоўкай да Вялiкага Посту, якi ўжо ў сераду пачынаецца ў каталiцкiм Касцёле.
8. Ёсць новы нумар каталіцкaгa часопіса Авэ Марыя – заахвочваю дa чытання.
9. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
10. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра; дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, a таксама за кс. бiскупа Аляксандра Яшэўскага, які сёння святкуе iмянiны, памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…