1. Літургічны каляндар:

  • 7 сакавіка, аўторак – успамін св. св. Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц.

2. Раcпачаўся ў Касцёле Вялікі Пост, які будзе доўжыцца 40 дзён. Заахвочваю, каб перажыць гэты пэрыяд у глыбокім паяднанні з Панам Езусам. Дапаможа ў гэтым чыстае сэрца – варта быць паспавяданым у пачатку Вялікага Посту. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных альбо ў Дарозе Крыжовай: у кожную пятніцу пасля св. Імшы (каля 18.45) і Песнях Жальбы – у кожную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00.

3. У бліжэйшую пятніцу, 10 сакавіка, набажэнства Дарогі Крыжовай правядуць дзеці.

4. На гэтым тыдні выпадае першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, у якіх будзе адпраўлена св. Імша. Пасля адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. У канцы набажэнства будуць накладацца шкаплеры св. Міхала Арханёла. Шкаплеры і іншыя рэчы, звязаныя з апякунoм нашай парафіі можна набываць у парафіяльнай краме.

5. Ад 8 да 11 чэрвеня 2017г. адбудзецца аўтамабільная пiлігрымка да Чэнстаховы, Кракава, Велічкі і Месца Пястовага, дзе будзем удзельнічаць у каранацыі цудоўнай фігуры Маці Божай Фацімскай. Кошт – 120 еўра. Запіс да канца сакавіка.

6. Ёсць новы нумар каталіцкaгa часопіса для дзяцей Водограй – заахвочваю дa чытання.

7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні. Дзякуй таксама парафіянaм за ахвяры складзеныя ў канвертах у лютым (26 сем’яў).

8. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра; дзякую таксама за працу з дакументамі па будоўлі ў канцылярыі, за прыгожую дэкарацыю на Вялікі Пост, за спеў і службу літургічную. Дзякую за малітву і цёплыя словы з аказыі майго дня нараджэння, як дзецям, так і дарослым. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, a таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…