1. Літургічны каляндар:

  • 16 сакавіка, чацвер – ГАДАВІНА АСВЯЧЭННЯ АРХІКАТЭДРАЛЬНАГА КАСЦЁЛА ў Мінску. У архікатэдры – урачыстасць, у архідыяцэзіі – свята;
  • 17 сакавіка, пятніца – успамін св. Патрыка, біскупа.

2. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на СARITAS нашай архідыяцэзіі.

3. 13 сакавіка (панядзелак) – дзень малітвaў y iнтэнцыi Cвятога Aйца Францішка ў гадавіну aбрання (2013 г.).

 4. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных альбо ў Дарозе Крыжовай: у кожную пятніцу пасля св. Імшы (каля 18.30) і Песнях Жальбы – у кожную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00.

5. У бліжэйшую пятніцу, 10 сакавіка, набажэнства Дарогі Крыжовай правядзe моладзь.

6. Ад 8 да 11 чэрвеня 2017г. адбудзецца аўтамабільная пелігрымка да Чэнстаховы, Кракава, Велічкі і Месца Пястовага, дзе будзем удзельнічаць у каранацыі цудоўнай фігуры Маці Божай Фацімскай. Кошт – 120 еўра. Запіс да канца сакавіка.

7. Сёння вечарам у 18.00 у кіназалі Яна Паўла ІІ можна будзе паглядзець першую частку фільму „Варава”. Усе мы ведаем гісторыю аб памілаванні Варавы. Народ аддаў перавагу пакінуць у жывых жудаснага і непапраўнага злачынцу замест Езуса. Як змянілася яго жыццё пасля гэтага? Якія нягоды і радасці сустрэў на сваім шляху Варава? Напэўна, добры фільм на час Вялікага Посту.

8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

9. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра; дзякую таксама за працу з дакументамі па будоўлі ў канцылярыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, a таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…