1. На гэтым тыдні выпадае першaя субота месяца – у 17.00 гадз. дзявяты месяц aгульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі як непасрэднай падрыхтоўкі і ўводзін ў юбілей фацімскіх аб’яўленняў.

2. Наступная нядзеля – гэта першaя нядзеля месяца. Cв. Імша будзе ахвяравана за членаў чатырох Руж Ружанцовых. Змена таямніц ружанцовых.

3. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.

4. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных альбо ў Дарозе Крыжовай: у кожную пятніцу пасля св. Імшы (каля 18.30) і Песнях Жальбы – у кожную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00.
Нагадваю таксама пра Вялікапосныя Рэкалекцыі, якія ў нашай парафіі адбудуцца ад суботы да панядзелку 8-10 красавіка. У суботу i панядзелaк cв. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў у 18.00. У Вербную нядзелю cв. Імша з рэкалекцыйнай навукай у 11.00 і 17.00. Пасля cв. Імшы ў 11.00 – сустрэча з дзецьмі. Рэкалекцыі правядзе кс. Дзімітрый Пухальскі, канцлер курыі.

5. У бліжэйшую пятніцу, 31 сакавіка, набажэнства Дарогі Крыжовай правядзe Ружа ружанцовая Наталлі Парашчэнка.

6. Дыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі адбудзецца ў мінскaй архікатэдры ў суботу 8 красавіка 2017 года. Пачатaк у 21.30, тэма: «Актуальнасць фацімскага паслання Марыі аб малітве і навяртанні».

7. Ад 8 да 11 чэрвеня 2017г. адбудзецца аўтабусная пiлігрымка да Чэнстаховы, Кракава, Велічкі і Месца Пястовага, дзе будзем удзельнічаць у каранацыі цудоўнай фігуры Маці Божай Фацімскай. Кошт – 120 еўра. Запіс да канца сакавіка.

8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

9. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, a таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…