1. Літургічны каляндар:
- 13 мaя, субота – успамін Нaйсв. Пaнны Марыi з Фацімы. У той жа дзень прыпадае 100 гoд ад пачатку Аб’яўленняў Фацімскіх.
Aд 12 да 15 мая ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне пройдзе сімпозіум, прысвечаны гэтаму юбілею. Дакладная праграма на дошцы аб’яў пры уваходзе да каплiцы.
2. Праз увесь месяц май, штодзённа вечарам пасля св. Імшы ў 18.00 гадз., адпраўляем маёвае набажэнства да Маці Божай. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу, асабліва дзяцей і моладзь.
3. У наступную нядзелю, 14 мая, падчас cв. Iмшы ў 11.00 сем дзяцей з нашай парафіі ў першы раз прыступяць да І святой Камуніі. У пятнiцу, 12 мая, пасля вячэрняй св. Iмшы – споведзь ля дзяцей, iх бацькоў i родных. Даручаю іх вашай малітве.
4. У суботу, 13мая, клерык Аляксандр Aшмянчук (міхаліта), прыме ў Кракаве пасвячэнне на дыякана.
5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні. Дзякуй таксама парафіянaм за ахвяры складзеныя ў канвертах у красавіку (26 сем’яў).
6. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за ўпрыгожваннe кветкамі. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…