1. Сёння мы прыгожа перажылі ўрачыстасць Першай Святой Камуніі семярых дзяцей. Молімся, каб гэтыя дзеці і іх сем’і на працягу ўсяго жыцця карміліся Целам Хрыста. Дзякую сардэчна бацькам першакамуній-ных дзяцей за ўдзел у падрыхтоўцы сённяшняй урачыстасці. Сардэчна дзякую: Алене Захарэвіч i Галіне Рудзік за ўпрыгожванне капліцы кветкамі i дапамогу ў дэкарацыi. Дзякую Юліі Карпук за фатыздымкі, якія рабіла пад час сённяшняй урачыстасці. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог уcім благаславіць.
Для дзяцей распачынаецца Белы Тыдзень, у сувязі з тым Імша св. вячэрняя будзе на гэтым тыдні ў 18.30 – каб забяспечыць удзел дзяцей.

2. Літургічны каляндар:

  • 16 мaя, аўторак – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка;
  • 18 мaя, чацвер – успамін св. Яна І, папы і мучаніка;
  • 20 мaя, субота – успамін св. Бэрнардына Сiенскага, святара – заступ-ніка пры захворваннях лёгкіх і залежнасцях ад азартных гульняў.

3. Праз увесь месяц май, штодзённа вечарам пасля св. Імшы адпраўляем маёвае набажэнства да Маці Божай. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу, асабліва дзяцей і моладзь.

4. Штогадовая працэсія Божага Цела пa вуліцаx Мінска адбудзецца ў нядзелю 28 мая. Урачыстая працэсія распачнецца святой Імшой у 9.00 каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы, затым пройдзе вуліцамі Мінска і завершыцца каля архікатэдральнага касцёла Найсвяцей-шай Панны Марыі. У сувязі з працэсіяй святая Імша ў нашай парафіі будзе праводзіцца 28 мая толькі ў 17.00 гадзін для тых, хто з паважных прычынаў ня здолее прыняць удзел у працэсіі. Св. Імшы ў гэты дзень у 11.00 гадзін не будзе.

5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

6. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…