1. Літургічны каляндар:

  • ♣ аўторак, 4 кастрычніка – успамін св. Францішка Асізскага;
  • ♣ серада, 5 кастрычніка – успамін св. Сястры Фаўстыны Кавальскай;
  • ♣ пятніца, 7 кастрычніка – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай.

2. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў  якіх будзе адпраўлена Імша святая. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства. У канцы набажэнства можна будзе прыняць шкаплер св. Міхала Арханёла. Шкаплеры і іншыя рэчы, звязаныя са св. Міхалам Арханёлам, можна набываць у парафіяльнай краме.
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 будзе так званaя Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса; з гадзіны  17.00 магчымасць споведзі.

3. Ад суботы, 1 кастрычніка, распачалася ружанцовае набажэнства. У нашай парафіі адпраўляeм яго перад Імшой св. увечары ў 17.30.

4. Зборы ахвяраванняў сабраныя сёння прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.

5. Дзякую ўсім, хто ў апошні час ахвярна дапамагаў у падрыхтоўцы да сённяшняй урачыстасці. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.

Дзякуй усім, хто сёння пажадаў разам з намі святкаваць парафіяльны адпуст. Няхай Св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі. Асабліва „Бог дабраславіць” для нашых гасцей з Польшчы: Айца Генерала i кс. Эканома – за літургію, прапаведаванне слова, пастырскае ўзмацненне. Дзякуй ўсім святарам.

Адразу пасля св. Імшы ў капліцы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і праслаўлене Богa з анёламі i св. Міхалам Арханёлам.