1. Літургічны каляндар:
- 22 мая, панядзелак – успамін св. Рыты з Касіі, законніцы;
- 25 мaя, чацвер – УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА. Святая Імша ў той дзень будзе як заўсёды ў 18.00 гадзін i раніцай у00. Удзел у св. Імшы ў гэты дзень з’яўляецца абавязковым;
- 26 мaя, пятніца – успамін св. Філіпа Нэры, святара.
2. Праз увесь месяц май, штодзённа вечарам пасля св. Імшы адпраўляем маёвае набажэнства да Маці Божай. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу, асабліва дзяцей і моладзь.
3. Штогадовая працэсія Божага Цела пa вуліцаx Мінска адбудзецца ў нядзелю 28 мая. Урачыстая працэсія распачнецца святой Імшой у 9.00 каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы, затым пройдзе вуліцамі Мінска і завершыцца каля архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі. У сувязі з працэсіяй святая Імша ў нашай парафіі будзе праводзіцца 28 мая толькі ў 17.00 гадзін для тых, хто з паважных прычынаў ня здолее прыняць удзел у працэсіі. Св. Імшы ў гэты дзень у 11.00 гадзін не будзе.
4. Зараз тры аб’явы для дзяцей:
- У бліжэйшую суботу адбудзецца урачыстае заканчэнне катэхетычнага года і выданне дыпломаў удзелу ў занятках рэлігіі. Запрашаю на Імшу св. ў 18.00, а пасля на вогнішча (калі дазволіць надвор’е);
- У чацвер, 1 чэрвеня, ў Гродна арганізаваны прыгожы Дзень Дзіцяці. Выезд для жадаючых з нашай парафіі ў гэты дзень у 6.00 гадзін раніцы – кошт 10 рублёў;
- З 17 па 27 ліпеня ў Данбровіцы каля Любліна (Польшча) адбудуцца вакацыі з Богам, арганізаваныя с. Мар’янай. Будуць дзеці з Гродна, Ляхавіч і можа быць група з некалькі асоб з нашай парафіі – жадаючыя могуць запісацца да канца мая.
5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
6. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра; жанчынам, якія ахвярна працуюць пры кветках. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…