1. Літургічны каляндар:

  • 31 мая, серада – СВЯТА АДВЕДЗІНАЎ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. Канец маёвага набажэнства; У гэты дзень прыпадае 36-я гадавіна прэзбітэрскaга пасвячэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча (1981);
  • 1 чэрвеня, чацвер – успамін св. Юстына, мучаніка;
  • 3 чэрвеня, субота – успамін св. св. Караля Лвангі і паплечнікаў, мучаннікаў.

 2. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 – Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса; ад гадзіны 18.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і споведзь;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ;
  • першая нядзеля месяца – cв. Імша ў 11.00 будзе ахвяравана за членаў трох Руж Ружанцовых; змена таямніц ружанцовых.

 3. З 1 чэрвеня (чацвер), на працягу трох наступных месяцаў: чэрвень, ліпень, жнівень, Імша св. вячэрняя будзе адпраўляцца ў 19.00. Увесь чэрвень пасля св. Імшы вячэрняй – набажэнства да Найсвяцейшага Cэрца Пана Езуса. Сардэчна запрашаю да ўдзелу.

4. У чацвер, 1 чэрвеня, ў Гродна арганізаваны прыгожы Дзень Дзіцяці. Выезд для жадаючых з нашай парафіі ў гэты дзень у 6.00 гадзін раніцы – кошт 10 рублёў.
З 17 па 27 ліпеня ў Дамбровіцы каля Любліна (Польшча) адбудуцца „Вакацыі з Богам”, арганізаваныя с. Мар’янай. Будуць дзеці з Гродна, Ляхавіч і можа быць група з некалькі асоб з нашай парафіі – жадаючыя могуць запісацца да канца мая.

 5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

6. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра; жанчынам, якія ахвярна працуюць пры кветках. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…