Cёння за адмаўленне гімна „О Стварыцель Дух, прыйдзі” можна атрымаць поўны адпуст. У наступную нядзелю Найсвяцейшай Тройцы скончыцца час велiкоднай споведзi.

1. Літургічны каляндар:

  • 5 чэрвеня, панядзелак – успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка;
  • 8 чэрвеня, чацвер – СВЯТА EЗУСА ХРЫСТА, НАЙВЫШЭЙШАГА І ВЕЧНАГА СВЯТАРА.

 2. На гэтым тыдні прыпадае першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена Імша святая. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.

3. На гэтым тыдні св. Імша вячэрняя будзе адпраўляцца: з панядзелка па сераду ў 19.00, з чацвярга па суботу ў 20.00.
Увесь чэрвень, у 19.30 – набажэнства да Найсвяцейшага Cэрца Пана Езуса. Сардэчна запрашаю да ўдзелу.

4. З 17 па 27 ліпеня ў Дамбровіцы каля Любліна (Польшча) адбудуцца „Вакацыі з Богам”, арганізаваныя с. Мар’янай. Будуць дзеці з Гродна, Ляхавіч і можа быць група з некалькіх асоб з нашай парафіі – жадаючыя могуць запісацца ў закрыстыі пасля св. Імшы.

5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў канвертах у ў маі месяцы (21 сем’яў). На мінулым тыдні быў пракладзены электрычны кабель з плябані да касцёла. Мы таксама павінны былі разарваць дагавор з фірмай „Алаброн”, якая да гэтага часу праводзіла будаўніцтва касцёла. Новая фірма зможа распачаць працы толькі з 20 чэрвеня.

6. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра; жанчынам, якія ахвярна працуюць пры кветках. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…