1. Літургічны каляндар:
- 13 чэрвеня, аўторак – успамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла;
- 15 чэрвеня, чацвер – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА. Cв. Імшa ў00 i пасля – эўхарыстычная працэсія вакол касцёла.
2. На гэтым тыдні св. Імша вячэрняя будзе адпраўляцца ў 19.00, толькі ў чацвер у 20.00.
Увесь чэрвень, у 19.30 – набажэнства да Найсвяцейшага Cэрца Пана Езуса. Сардэчна запрашаю да ўдзелу.
3. Падчас летніх вакацый дзверы нашага Араторыя штодзённа адчынены з 10.00 гадзін. Калі б нехта з дзяцей хацеў бы прыйсці са сваімі сябрамі, каб паіграць у настольны футбол або настольны тэніс – cардэчна запрашаем.
4. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні. Як можна ўбачыць, кладка сцен павольна рухаeцца наперад.
5. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра; жанчынам, якія ахвярна працуюць пры кветках. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…