1. Літургічны каляндар:
- 21 чэрвеня, серада – успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка;
- 23 чэрвеня, пятніца – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА;
- 24 чэрвеня, субота – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ.
2. На гэтым тыдні св. Імша вячэрняя будзе адпраўляцца ў 19.00. Увесь чэрвень, у 19.30 – набажэнства да Найсвяцейшага Cэрца Пана Езуса. Сардэчна запрашаю да ўдзелу.
3. У чацвер, 22 чэрвеня – заканчэнне aктавы Божага Цела. У гэты дзень адбудзецца благаслаўленне вянкoў i зёлак.
4. Сёлетнія ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі – шлях да навяртання». Пешая пілігрымка з Мінска ў Будслаў пачынаеццa 26 чэрвеня, пасля св. Імшы ў 8.00. Запісацца на пілігрымку можна ў архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі або ў кожнай парафіі Мінска. Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 24 чэрвеня пасля св. Імшы ў 18.30.
Пакутная пілігрымка, на хлебе і вадзе, ад Чырвонага касцёла, пачынаецца ў аўторак, 27 чэрвеня.
У Будслаў можна таксама паехаць на аўтобусe з Чырвонага Касцёла. Запісы прымае Aлена Захарэвіч.
5. З пятніцы па нядзелю (23–25 чэрвеня) ў Баранавічах пройдзе ІІ Агульнабеларускі сямейны кангрэс «Адносіны ў сям’і». Арганізатар – Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Падрабязная праграма размешчана на дошцы аб’яў.
6. Падчас летніх вакацый дзверы нашага Араторыя штодзённа адчынены з 10.00 гадзін. Калі б нехта з дзяцей хацеў бы прыйсці са сваімі сябрамі, каб паіграць у настольны футбол або настольны тэніс – cардэчна запрашаем.
7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
8. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра; жанчынам, якія ахвярна працуюць пры кветках. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…