1. Літургічны каляндар:

  • 11 ліпеня, аўторак – СВЯТА СВ. БЕНЕДЫКТА, АБАТА, АПЕКУНА ЕЎРОПЫ. Гэта дзень малітваў у інтэнцыях папы Бэнэдыкта XVI, з нагоды яго імянін;
  • 13 ліпеня, чацвер – успамін св. Генрыха. Гэта дзень імянін кс. Генадзія Кухарэвіча, першага пробашча ў гэтай парафіі, а цяпер пробашча парафіі Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы, які праз два дні, у суботу 15 ліпеня, мае дзень нараджэння – памятайце пра яго ў малітве;
  • 15 ліпеня, субота – успамін св. Бонавэнтуры, біскупa і доктарa Касцёла.

 2. На гэтым тыдні св. Імша вячэрняя будзе адпраўляцца ў кожны дзень у00. Перад Імшой адмаўляем заўсёды ружанец, а ў аўторак вяночак да св. Арханёла Міхала.

3. Падчас летніх канікул дзверы нашага Араторыя штодзённа адчынены з 10.00 гадзін. Калі б нехта з дзяцей хацеў бы прыйсці са сваімі сябрамі, каб паіграць у настольны футбол або настольны тэніс – cардэчна запрашаем.

4. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

5. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за клопаты пра кветкі ў капліцы i на тырыторыі. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…