1. Літургічны каляндар:

  • 24 ліпеня, панядзелак – успамін св. Шарбэля Маклуфа, святарa;
  • 25 ліпеня, аўторак – СВЯТА СВ. ЯКУБА, АПОСТАЛА;
  • 26 ліпеня, серадa – успамін св. св. Яўхіма і Ганны, бацькoў Найсв. Панны Марыі;
  • 29 ліпеня, субота – успамін св. Марты.

2. Адразу пасля св. Імшы адбудзецца благаслаўленне аўтамабіляў, таму што ў аўторак, 25 ліпеня, прыпадае ўспамін св. Крыштафа, апякуна вадзіцеляў. Будзем свяціць ўсе машыны: аўтамабілі, грузавікі, матацыклы, ровары і трактары.

3. На гэтым тыдні св. Імша вячэрняя будзе адпраўляцца ў 19.00.

4. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

5. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за клопаты пра кветкі ў капліцы i на тырыторыі. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…