1. Літургічны каляндар:
- 31 ліпеня, панядзелак – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святарa;
- 1 жніўня, аўторак – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла;
- 4 жніўня, пятніцa – успамін св. Яна Марыі Віянэя, святарa.
2. На гэтым тыдні прыпадаюць: першы чацвер, першая пятніца, першая субота і першая нядзеля месяца. У наступную нядзелю св. Імша ахвяравана за членаў чатырох руж ружанцовых – змена таямніц ружанцовых.
3. На гэтым тыдні прыпадае таксама першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля св. Імшы, з-за адсутнасці кс. Пробашча, нe будзе выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства.
4. На гэтым тыдні св. Імша вячэрняя будзе адпраўляцца ў аўторак, пятніцу i суботу ў 19.00. У панядзелак, сераду i чацвер св. Iмшы вечарам не будзе – толькі ружанец i літанія.
5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
6. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за клопаты пра кветкі ў капліцы i на тырыторыі. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…