1. Літургічны каляндар:

  • 14 жніўня, панядзелак – успамін св. Максімільянa Марыi Кольбэ, святарa і мучанікa;
  • 15 жніўня, аўторак – УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. У той дзень адбудзецца благаслаўленне ўраджаю. Удзел у св. Імшы ў гэтай урачыстасцi – абавязковы;

 2. На гэтым тыдні св. Імша вячэрняя будзе адпраўляцца ў панядзелак, аўторак i чацвер у 19.00. У сераду, пятніцу i суботу св. Iмшы вечарам не будзе – толькі ружанец i літанія.

3. З 23 па 27 жніўня (серадa – нядзеля) запрашаем дзяцей на „Канікулы з Богам”. Будзе выезд і адпачынак у нашай парафіі ў Шылавічах. Жадаючыя няхай запішуцца ў закрыстыі. Кошт: 10 рублёў.

4. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

5. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за клопаты пра кветкі ў капліцы i на тырыторыі. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…