1. Літургічны каляндар:
- 21 жніўня, панядзелак – успамін cв. Пія Х, папы;
- 22 жніўня, аўторак – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы;
- 24 жніўня, чацвер – СВЯТА СВ. БАРТАЛАМЕЯ, АПОСТАЛА;
- 26 жніўня, субота – успамін Найсв. Панны Марыі Чэнстахоўcкай.
2. На гэтым тыдні св. Імша вячэрняя будзе адпраўляцца ў аўторак, чацвер i пятніцу ў 19.00. У панядзелак, сераду i суботу св. Iмшы вечарам не будзе – толькі ружанец i літанія.
3. З 23 па 27 жніўня (серадa – нядзеля) запрашаем дзяцей на „Канікулы з Богам”. Будзе выезд і адпачынак у нашай парафіі ў Шылавічах. Жадаючыя няхай запішуцца ў закрыстыі. Кошт: 10 рублёў.
4. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
5. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за клопаты пра кветкі ў капліцы i на тырыторыі. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…