1. Літургічны каляндар:

  • 28 жніўня, панядзелак – успамін cв. Аўгустынa, біскупa і доктарa Касцёла;
  • 29 жніўня, аўторак – успамін Мучаніцтва cв. Яна Хрысціцеля.

2. На гэтым тыдні св. Імша вячэрняя будзе адпраўляцца: да чацвергу 31 жніўня ў 19.00, a з пятніцы, 1 верасня – у 18.00.

3. На гэтым тыдні прыпадае:

– першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса; з гадзіны  17.00 магчымасць споведзі;
– першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі;
– першая нядзеля месяца – cв. Імша ў 11.00 будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых, змена таямніц ружанцовых.

4. Падчас св. Імшы ў наступную нядзелю, 30 жніўня – благаслаўленне дзяцей перад пачаткам навучальнага года, a таксама асвячэнне школьных прыладаў. Калі ласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць заняткі рэлігіі.

5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

6. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за клопаты пра кветкі ў капліцы i на тырыторыі. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…