1. Літургічны каляндар:
- 18 верасня, панядзелак — успамін cв. Станіслава Косткі, законніка;
- 19 верасня, аўторак — успамін cв. Януарыя, біскупа і мучаніка;
- 20 верасня, серада — успамін cв. cв. Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў;
- 21 верасня, чацвер — СВЯТА СВ. МАЦВЕЯ, АПОСТАЛА І ЕВАН-ГЕЛІСТА;
- 23 верасня, субота — успамін cв. Піо з Петрэльчыны, святара.
2. На мінулым тыдні распачаліся заняткі ў навучанні рэлігіі. Расклад катэхізацыі ў 2017-2018 годзе размешчаны на дошцы абяў і на сайце парафіі. Прыпомню, што адзін з асноўных абавязкаў кожнага хрысціяніна гэта пазнанне і паглыбленне праўд веры, a бацькі зяўляюцца першымі катэхэтамі для сваіх дзяцей.
3. Адпуст памяці апякуна нашай парафіі св. Арханёла Міхала прыпадае ў гэтым годзе ў пятніцу, 29 верасня, але мы гэтае свята будзем перажываць у нядзелю, 1 кастрычнікa. Падчас св. Імшы ў 15.00 Біскуп Юрый Касабуцкі удзеліць сакрамэнт бежмавання некалькі асобам з нашай парафіі i асвеціць вуглавы камень з Гроту абяўленняў св. Арханёла Міхала на Гары Гаргана (Італія) пад будаўніцтва новага касцёла ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы адбудзецца артыстычная праграма ў выкананні нашых парафіян і пачастунак для ўсіх. Ужо сёння сардэчна запрашаю да ўдзелу ў гэтай урачыстасці. Запрасіце таксама Вашых блізкіх, знаёмых.
4. У наступную суботу, 23 верасня, з 10.00 раніцы запрашаю кожнага, хто толькі зможа, прыняць удзел у так званым „суботніку” і дапамагчы ўпарадкаваць перад адпустам касцельную пляцоўку.
5. Cёння пасля св. Імшы у 11.00, у капліцы — сустрэча для кандыдатаў для бежмавання.
6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
7. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за клопаты пра кветкі ў капліцы i на тырыторыі. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…