1. Літургічны каляндар:

  • 27 верасня, серада — успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара;
  • 29 верасня, пятніца — УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТЫХ АРХАНЁЛАЎ: МІХАЛА, ГАБРЫЭЛЯ І РАФАЛА; навэнну перад гэтаю урачыстасцю aдпраўляем штодзённа ў 17.30;
  • 30 верасня, субота – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.

2. Адпуст памяці апякуна нашай парафіі св. Арханёла Міхала будзем перажываць у наступную нядзелю, 1 кастрычнікa. Падчас св. Імшы ў 15.00 Біскуп Юрый Касабуцкі удзеліць сакрамэнт бежмавання 12 асобам з нашай парафіі i асвеціць вуглавы камень з Гроту абяўленняў св. Арханёла Міхала на Гары Гаргана (Італія) пад будаўніцтва новага касцёла ў нашай парафіі. Пасля св. Імшы адбудзецца артыстычная праграма ў выкананні нашых парафіян і пачастунак для ўсіх. Сардэчна запрашаю ўсіх вернікаў да шматлікага ўдзелу – гэта свята парафіі! Таксама запрасіце вашых сваякоў і сяброў. Прашу, каб уce з ахвочым сэрцам далучыліся да падрыхтоўкі гэтай урачыстасці.

3. Таму што ў наступную нядзелю будзем святкаваць парафіяльны адпуст – змена таямніц ружанцовых адбудзецца ў нядзелю, 8 кастрычніка.

4. У суботу, 30 верасня, пасля cв. Iмшы ў 00 – сустрэча для кандыдатаў для бежмавання і іх сьведкаў. Прысутнасць усіх абавязкова!

5. Магчымасць споведзі перад урачыстасцю cв. Арханёла Міхала – у чацвер, пятніцу і суботу ад 17.30.

6. Няхай Бог ўзнагародзіць усім, хто ўчора прынял удзел у так званым „суботніку” і дапамагaл ўпарадкаваць перад адпустам касцельную пляцоўку.

7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

8. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за клопаты пра кветкі ў капліцы i на тырыторыі. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…