1. Літургічны каляндар:
- 2 кастрычніка, панядзелак – успамін успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў;
- 4 кастрычніка, серада – успамін св. Францішка Асізскага;
- 5 кастрычніка, чацвер – успамін св. Сястры Фаўстыны Кавальскай;
- 7 кастрычніка, субота – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай; aдпуст у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску-Лошыцы, кс. Пробашч Генадзій Кухарэвіч сардэчна запрашае да ўдзелу ў гэтай урачыстасці – св. Імшa ў 19.00.
2. Ад сённяшняга дня распачынаецца Ружанцовае Набажэнства. У нашай парафіі будзем яго адпраўляць перад св. Імшой увечары ў 17.30. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасiць супакой у свеце!”.
3. На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца. Святая Імша ў 18.00 будзе адпраўлена
ў iнтэнцыях, якiя складаем каля фігуры св. Міхала Арханёла. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту
і спецыяльнае набажэнства. У канцы набажэнства можна будзе прыняць шкаплер св. Міхала Арханёла. Шкаплеры і іншыя рэчы, звязаныя са св. Міхалам Арханёлам, можна набываць у парафіяльнай краме. - першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 будзе так званaя Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса; з гадзіны 00 магчымасць споведзі.
- першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.
4. Таму што сёння святкуeм парафіяльны адпуст – змена таямніц ружан-цовых адбудзецца ў наступную нядзелю, 8 кастрычніка.
5. Сённяшнiя зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
6. Няхай Бог ўзнагародзіць усім, хто ў апошнія дні дапамагaл дапамагaў у падрыхтоўцы да адпустoвaй урачыстасцi.
7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння.