1. Літургічны каляндар:

  • панядзелак, 23 кастрычніка, чацвер – успамін св. Яна Капістрана, святара;
  • аўторак, 24 кастрычніка – успамін св. Антонія Марыі Кларэта, біскупа.
  • субота, 28 кастрычніка – СВЯТА СВ. СВ. СЫМОНА І ЮДЫ, апосталаў. Гэта дзень імянінаў кс. арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча – далучаемся ў малітве за імянінніка.

2. Ружанцовае Набажэнства у нашай парафіі адпраўляeм перад св. Імшой увечары ў 17.30, a ў нядзелю перад св. Імшой у 11.00.

3. Набліжаецца лістапад – месяц памяці пра нашых памерлых. Пры выхадзе з капліцы можна забраць картачкі на так званыя Выпамінкі. Упісваем там імёны памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.

4. Малітвы за пемерлых на могілках:
могілкi ў Гатава – нядзеля, 29 кастрычніка, у 15.00;
могілкi ў Міханавічах – суботa, 4 лістападa, у 11.00.
Дакладны  расклад з малiтвами на iншых могiлках вывешаны на стэндзе пры ўваходзе ў Цэнтр.

5. З наступнага тыдня, з панядзелка 30 кастрычніка, дзеці маюць школьныя канікулы. Кожны дзень з 10.00 да 18.00 для дзяцей будзе адчынены Араторый пры парафіі: штодзённы спеў, фільм, малітва, гульні і забавы, сумесная гарбатка і для жадаючых ружанец у 17.30. Можаце запрасіць сваіх сяброў і сябровак.

6. На стале напрыканцы капліцы знаходзіцца новы нумар часопiса для дарослых „Ave Maria”, амаль поўнасцю прысвечаны малітве ружанцовай. Заахвачваю да чытання.

7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

8. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы i Цэнтра, за ўпрыгожванне з кветак, за спеў і службу літургічную. Дзякую Раману Нагорскаму, за тое, што ўчора цэлы дзень, нават не гледзячы на дождж, працаваў на ўстаноўцы забору з боку дома нумар 38. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…