1. Літургічны каляндар:

  • чацвер, 9 лістапада – СВЯТА ГАДАВIНЫ ПАСВЯЧЭННЯ ЛАТЭРАНСКАЙ БАЗЫЛІКІ;
  • пятніца, 10 лістапада – успамін cв. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла;
  • субота, 11 лістапада – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.

2. Да серады, 8 лістапада, можна кoжны дзень атрымлiваць поўны адпуст за пaбожнаe наведванне могілак i мaлiтву за памерлых, ахвяраваць адпуст можна толькі за памерлых.

3. Далей можна складаць так званыя ВЫПАМІНКІ – запіскі з імёнамі памерлых, за якіх мы молімся на ружанцы цэлы лістапад у 17.30 і кожны тыдзень у пятніцу адзначаецца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.

 4. На гэтым тыдні прыпадае першы аўторак месяца – „Дзень моцы і ласкі”. У 18.00 Імша святая ў інтэнцыях складзеных пры фігуры св. Міхала Арханёла, малітва заступніцтва аб фізічным аздараўленні і вызваленні з розных залежнасцяў: алкагалізму, наркаманіі і іншых.

5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

6. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы i Цэнтра, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…