1. Літургічны каляндар:
- чацвер, 16 лістапада – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай);
- пятніца, 17 лістапада – успамін св. Aльжбеты Венгерскай, законніцы.
2. Праз увесь лістапад штодзённа ў 17.30, а ў нядзелю ў 10.30 молімся на ружанцы за нашых памерлых і кожны тыдзень у пятніцу адпраўляем за іх св. Імшу.
3. На гэтым тыдні не будзе св. Iмшы вечарам у сераду.
4. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
5. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы i Цэнтра, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…