1. СВ. ІМША РАРАТНЯЯ адпраўляецца ў нашай капліцы вечарам у 18.00 па аўторках, чацвяргах і суботах. Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей з лампадкамі.

2. Літургічны каляндар:

  • аўторак, 12 снежня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гвадалупы;
  • серада, 13 снежня – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы (св. Люцыя з’яўляецца заступніцай сляпых і хворых на вочы, а таксама хворых дзяцей – пасля cв.Імшы адбудзецца малітва і благаслаўленне хворых дзяцей);
  • чацвер, 14 снежня – успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.

3. У сераду, 16 снежня, пачынаецца Навэнна перад урачыстасцю Божага Нараджэння. Мы будзем яе адпраўляць кожны дзень у 17.30, перад cв. Імшой.

4. Праз хвіліну адбудзецца благаслаўленне аплаткаў, якімі мы будзем сумесна дзяліцца падчас Вігіліі Божага Нараджэння.

5. У нашай парафіі рэкалекцый адвэнтовых не будзе, але ў пятніцу, 22 снежня, у 20.00 адбудзецца спецыяльнае Набажэнства Пакутнае для ўсёй парафіі, а пасля будзе магчымасць прыступіць да споведзі перад Божым Нараджэннем. Заклікаю ўсіх да ўдзелу ў гэтым набажэнстве, да ачышчэння душы, каб падрыхтаваць сябе духоўна да радаснага перажыцця прыходу Пана Езуса – дазволь Яму нарадзіцца ў тваім сэрцы.

6. У краме парафіяльнай можна купіць свечкі Карытас, якія мы запальваем у нашым доме падчас Божага Нараджэння. Выручка ад продажы свечак прызначана ў якасці дапамогі для дзяцей з бедных сем’яў.

7. Маем такую інфармацыю, што да нашай парафіі прыбыл св. Мікалай, які прыносіць падарункі добрым дзецям. Cустрэнемся з ім пасля св. Імшы.

8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

9. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: жанчынам за прыбіранне капліцы i Цэнтра, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…