1. Сёння св. Імшы ў 17.00 не будзе. Вечарам засядзем да вігілійных сталоў. Напамінаю рэлігійны характар гэтага пасілку. Парадак павінен быць прыкладна такі:
– Знак Святога Крыжа;
– Калядная песня;
– Евангелле св. Лукі 2,1-20;
– Пажаданні;
– Дзяленне аплаткам;
– Вячэра і спеў калядак;
– Удзел у пастэрцы ў 24.00 гадз.
2. Сёння апоўначы св. Імшa якая называецца Пастэрка. Заўтра 25 снежня, ва Ўрачыстасць Нараджэння Пана, св. Імша ў 11.00 i 17.00. У гэты дзень заканчваецца час прошлагодняга духоўнага ўсынаў-лення, якую ўзялі мы на сябе ва Ўрачыстасць Звеставання, 25 сакаві-ка. Усіх, хто праз 9 месяцаў маліўся аб уратаванні жыцця ненаро-джанага дзіцяці, заахвочваю, каб купілі адну чырвоную ружу і пры-неслі яе да капліцы, і падчас cв. Імшы ў 11.00 палажылі каля жолаба Пана Езуса – гэта для Яго найпрыгажэйшы падарунак.
3. Літургічны каляндар:
- аўторак, 26 снежня – СВЯТА СВ. СТЭФАНА, д’якана і перша-мучаніка; благаслаўленне аўса; св. Імшa ў 18.00 i00;
- серада, 27 снежня – СВЯТА СВ. ЯНА, апостала і евангеліста, благаслаўленне віна;
- чацвер, 28 снежня – СВЯТА СВЯТЫХ НЕМАЎЛЯТ, мучанікаў.
У наступную нядзелю будзем перажываць СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ’І. Молімся аб хрысціянскае жыццё і святасць сям’і. Заахвочваю, каб у св. Імшы ўдзельнічалі цэлыя сем’і, будуць адноўленыя шлюбныя абяцанні і кожная сям’я атрымае благаслаўленне абразам Святой Сям’і. Заахвочваю таксама ўсе сем’і, каб склалі нейкі супольны пада-рунак Пану Езусу Нованароджанаму, Яго Маці і св. Юзэфу – гэта можа быць верш, разам заспяваная калядка, альбо нешта іншае.
4. Пры алтары ёсць асвечаныя аплаткі. Можна іх узяць дадому, кабпадчас Вігіліі Божага Нараджэння падзяліцца аплаткам з блізкімі.
5. У краме парафіяльнай можна купіць свечкі Карытас, якія запальваем у нашым доме падчас Божага Нараджэння. Выручка ад продажы свечак прызначана ў якасці дапамогі для дзяцей з бедных сем’яў.
6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў канвертах у лістападзе.
7. Дзякую ўсім, хто падчас маёй доўгай адсутнасці дапамагаў у роз-ных працах для парафіі: за правядзенне катэхэзы, за працы звязаныя з будовай, за годнае прывітанне св. Мікалая – што змог прынесці радасць і падарункі нашым дзецям, за прыгожую дэкарацыю пад час Адвэнта, за прыбіранне капліцы i Цэнтра апошнія тыдні, за спеў і службу літургічную. Добры Бог ведае пра кожнае самае маленькае дабро і няхай Ён сам узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Дзякую сардэчна таксама тым, хто працаваў у мінулы чацвер і пятніцу – за дэкарацыю на Божае Нараджэнне, за ўбранне ёлак і за прыгожую шопку. Бог адудзячыць.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…