1. Сёння апошні дзень у годзе. Пасля св. Імшы ў 17.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта і набажэнства, у якім будзем дзякаваць Богу, прасіць у Яго прабачэння і прасіць аб ласкі на Новы Год. Набажэнства завершыцца гімнам “Цябе Бога праслаўляем”, за гэта можна атрымаць поўны адпуст.
2. Заўтра 1 студзеня, гэта ужо Новы Год, УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. БАГАРО-ДЗІЦЫ МАРЫІ. Святая Імша як у кожную нядзелю ў 11.00 i 17.00 гадз. Новы Год, з нядзелі на панядзелак, мы пачынаем – як і ў папярэднія гады – cв. Імшoй апоўначы.
3. Літургічны каляндар:
- аўторак, 2 студзеня – успамін св. Базыля Вялікага і св. Грыгорія Назіян-зкага, біскупаў і доктараў Касцёла;
- серада, 3 студзеня – успамін Найсвяцейшага Імя Пана;
- субота, 6 студзеня – УРАЧЫСТАСЦЬ АБ’ЯЎЛЕННЯ ПАНА (Тры Каралі): aсьвячэннe крэйды, кадзіла, ваду, залатых і срэбных упрыгож-ваньняў. Крэдай на дзвярах пішам тры літары: C + M + B і бягучы 2018 год. Традыцыйна, гэтыя пачатковыя літары імёнаў Трох Мудрацоў: Каспара, Мельхіёра і Бальтазара. На самай справе, гэта сакрашчэнне ад лацінскіх слоў Christus mansionem benedicat – хай Хрыстос благаславіць гэты дом. Гэта знак таго, што ў гэтым доме жывуць хрысціяне, каталікі. Не саромеецеся гэтага. Кадзіла спальваем, а яго запах паказвае, што ў гэтым доме пахне малітваю і хвалой Богу. Вадой кропім дом. У гэты дзень св. Імша ў 00 i 18.00.
Таксама гэта місыйны дзень дзяцей.
4. На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца. Cвятая Імша ў 8.00 будзе адзначацца ў інтэн-цыях, якія кідаем у скарбонку каля фігуры св. Міхала Арханёла. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса; ад гадзіны 17.00 магчымасць споведзi;
- першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.
5. Наступная нядзеля – гэта першaя нядзеля месяца. Cв. Імша будзе ахвяравана за членаў чатырох Руж Ружанцовых. Змена таямніц ружанцовых.
6. З панядзелка, 8 студзеня, распачнуцца Калядныя адведзіны – гэта адна з формаў душпастрыства: магчымасьць размовы з пробашчам парафіі, a перадусім гэта малітва і благаслаўленьне сям’і, асвячэньне кватэр і дамоў. На стале павінны быць: белы абрус, крыж і свечкі, асвечаная вада і Біблія (Новы Запавет). Парадак адведзін будзе абвешчаны ў бліжэйшую нядзелю.
7. Заахвочваю да набыцця і чытання прэсы каталіцкай: ёсць новыя нумары „Авэ Марыя” і „Наша вера”.
8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні i ў кан-вертах у снежні: 19 сем’яў.
9. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. Сярод іх ёсць наш Арцыбіскуп кс. Тадэуш Кандрусевіч, які 3 студзеня заканчваецца 72 гады. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…