1. З заўтрашняга дня распачынаецца ў літургіі Касцёла так званы звычайны перыяд.
2. Cённяшнія зборы aхвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
3. Пасля св. Імшы, у залі на другім паверсе можна ўбачыць цікавую выставу «Чалавек і стварэнне».
4. Cёння нашыя браты і сёстры праваслаўныя перажываюць урачыстасць Божага Нараджэння – перакажыце ім нашыя найлепшыя пажаданні.
5. З заўтрашняга дня распачынаю Калядныя адведзіны. Калі ласка, прашу каб па магчымасьці ў час адведзінаў дома прысутнічала ўся сям’я. Калядныя адведзіны гэта адна з формаў душпастрыства, перадусім гэта малітва і благаслаўленьне сям’і, асьвячэньне кватэр і дамоў, i таксама магчымасьць размовы з пробашчам парафіі. На стале павінна быць: белы абрус, крыж і сьвечкі, асьвечаная вада і Біблія.
Расклад:
панядзелак, 8 студзеня (ад 15.00 гадз.) – Гатава, дом 1, 2 i 4;
аўторак, 9 студзеня (ад 19.00 гадз.) – Гатава, дом 3 i 5;
серада, 10 студзеня (ад 19.00 гадз.) – Гатава, дом 7 i 9;
чацвер, 11 студзеня (ад 19.00 гадз.) – Гатава, дом 10 i 11;
пятніца, 12 студзеня (ад 19.00 гадз.) – Гатава, дом 12;
субота, 13 студзеня (ад 14.00 гадз.) – Гатава, дом 14, 15 i 16;
нядзеля, 14 студзеня (ад 14.00 гадз.) – Гатава, дом 18, 20, 24 i 26.
6. Дзякуй вялікі дзецям і моладзі за калядаванне ўчора 6 студзеня, а парафіянам за ахвяры для будаўніцтва прытулку для дзяцей у Афрыцы, у Камеруне, дзе працуюць Cёстры Miхаліткi. Mы сабралі 384 рублёў, 110 даляраў i 120 еўра.
7. На гэтым тыдні, пасля калядных канікул, пачынаецца катэхэза для дзяцей.
8. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…