У нядзелю, 13 мая 2018 г., шэсць дзяцей з нашай парафіі першы раз у жыцці прынялі да свайго сэрца Пана Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Гэта былі: Дзмітрый Ioдко, Ганна Максімава, Геннадзій Маўчановіч, Ганна Нямковіч, Таццяна Сташкевіч i Павел Цівунчык. Два дні назад, у пятніцу, дзеці разам са сваімі блізкімі прыступілі да сакрамэнту пакаяння.
Прыгожым сонечным надвор’ем, урачыстасць распачалася звонкі, перад фігурай Маці Божай Фацімскай. Тут дзеці і іх бацькі звярнуліся да кс. пробашча Мар’яна Хамені аб удзяленні сакрамэнту Эўхарыстыі. Акропленыя асвечанай вадой, узмоцненыя бацькоўскім благаслаўленнем, дзеці – а разам з імі ўсе вернікі – увайшлі ў капліцу, дзе распачалася літургія св. Імшы.
У гаміліі кс. Пробашч падкрэсліў, што хоць і гаворым: „прымаю святую Камунію” – то на самай справе Хрыстус прымае нас да сябе, акружае нас сваімі рукамі, прытуляе да сябе – так, як толькі любоў гэта здольна ўчыніць.
У дарах ахвярных бацькі прынеслі між іншым прыгожую вышываную харугву з выявай св. Міхала Арханёла – гэта дар першакамунійных дзяцей для парафіі ў гэтым годзе. З вялікім хваляваннем яны перажылі найважнейшы момант сённяшняй урачыстасці, ці асабістае спатканне з Езусам Эўхарыстычным. Прасілі пазней Яго такімі словамі: Маю да Цябе адзіную просьбу: дай мне такую моц і ласку, каб я ніколі ад Цябе не адыходзіў і не абражаў Цябе грахамі; каб заўсёды памятаў пра Цябе, дзяліўся Табою з іншымі каб, ідучы з Табой па свеце, дайшоў калісці да неба.
На заканчэнне ўрачыстасці кс. Пробашч заахвочваў дзяцей да ўдзелу ў Белым Тыдні і ўручыў ім памятныя ружанцы і малітоўнікі. Пасля дзялення хлеба і супольнага фотаздымка ўсе пайшлі па родным дамам для далейшага святкавання.