8 мая адзначаецца на гары Гаргано ў Італіі.
У V стагоддзі, дакладней у 490 годзе, на Гарганскіх пагорках згубіўся прыгожы бык. Ён належаў багатаму камандзіру арміі па імені Эльвіа Эмануэле. Пасля доўгага пошуку навакольных гарадоў Эльвіо нарэшце знайшоў жывёлу. Бык стаяў на каленях перад гротай так доўга, што нецярплівы Эльвіо выпусціў у жывёлу стралу, але са здзіўленнем выявіў, што страла адскочыла назад і параніла стралка. Чалавеку, які штодня камандаваў арміяй, было цяжка паверыць у тое, што ён убачыў. Таму звярнуўся да мясцовага біскупа св. Лаўрэнція. На гэтую просьбу ён адказаў трохдзённым постам і малітвай.
Калі заканчваўся трэці дзень посту біскупу аб’явіўся св. Міхал Арханёл, які прамовіў да яго такімі словамі: «Я Міхал Арханёл, стаю перад абліччам Бога. Грота прысвечаны мне; Я сам яе вартаўнік… Дзе адчыняецца скала, адпускаюцца грахі чалавечыя… Малітвы, якія вы тут узносіце Богу, будуць пачутыя. Ідзіце ў горы і прысвяціце гэтую гроту хрысціянскаму культу.
Біскуп не адразу паверыў словам гэтага вялікага арханёла. Аднак, жадаючы выканаць прадстаўленую яму ў 490 г. просьбу св. Міхала падчас першага аб’яўлення, 8 мая 493 г. арганізаваў літургічную працэсію на гару Гаргана, у якой прыняў удзел увесь горад. Там жыхары пачулі прыгожыя анёльскія галасы, якія даносіліся з пячоры. Аднак на гэты раз св. Лаўрэнцій меў патрэбу ў цвёрдым пацверджанні з’явы, якая мела месца. Ён вырашыў паведаміць Папу Рымскаму Геласію I, які пацвердзіў, што з’яўленне было праўдай.
Вялікі Арханёл Міхал яшчэ раз з’явіўся біскупу ў 493 г., кажучы: «Не табе асвячаць узбудаваную мною базыліку. Я, хто пабудаваў яе, я сам яе асвяціў. Але вы заходзьце і наведвайце гэтае месца, якое знаходзіцца пад маёй апекай».
Пасля гэтых слоў адбылася працэсія да месца асвячэння гроты. Над іх галовамі луналі арлы. У сярэдзіне грота быў знойдзены каменны алтар з крыжам, які быў пакрыты пунсовай тканінай, а побач з ім у скале была выбітая ступня дзіцяці ў знак прысутнасці Арханела Міхала. Гэта падзея адбылася 29 верасня 493 года. Гэта адзіная пячора ў свеце, якая не была асвечана чалавекам.
У Гатава, што пад Мінскам, знаходзіцца копія цудадзейнай фігуры Св. Арханёла Міхала з Гаргана, якую ў 2013 годзе урачыста увёў у святыню абп. Тэдэвуш Кандрусевіч.