2 лютага 2025 года ў парафіі Святога Арханёла Міхала ў Гатава пасля імшы адбыўся ўрачысты канцэрт, прысвечаны ўспаміну благаслаўлёнага Браніслава Маркевіча.

Браніслаў Маркевіч памёр 29 студзеня 1912 года, пражыўшы доўгае працавітае і пабожнае жыццё. Беатыфікацыя яго адбылася 19 чэрвеня 2005 года.

У канцэртнай праграме ўдзельнічалі хор і іншыя таленавітыя парафіяне. Музычныя творы, што прагучалі ў часе канцэрта, былі напоўнены духоўнасцю і глыбокай вернасцю хрысціянскім каштоўнасцям.

Ксёндз Аляксандр Ашмянчук падкрэсліў значнасць асобы Браніслава Маркевіча для ордэна Міхалітаў і касцёла на Беларусі. Яго духоўнае кіраўніцтва, адданасць і вернасць хрысціянскім ідэалам пакінулі глыбокі след у сэрцах вернікаў.

Канцэрт на ўспамін благаслаўлёнага Браніслава Маркевіча стаў яркай падзеяй у жыцці парафіі Святога Арханёла Міхала. Ён паказаў, як моцна шануецца памяць выдатнага святара і які вялікі ўклад ён унёс у развіццё беларускай духоўнасці.