У нядзелю, 2 кастрычніка, ў парафіі Святога Арханёла Міхала ў Гатава адбылася адпустовая ўрачыстасць. Удзел у святочнай падзеі і супольнай малітве прымалі: генеральны настаяцель кангрэгацыі міхалітаў кс. Дар’юш Вільк, эканом міхалітаў кс. Ежы Сасінскі, пробашч парафіі кс. Кpыштaф Посвята, а так сама міхаліты з парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску: ксендз пробашч Генадзь Кухарэвіч і кс. Ян Юшко. Да святкавання далучыліся вернікі з іншых парафій.

hatava-77Урачыстасць распачалася на вуліцы малітвай на ружанцы перад фігурай Маці Божай Фацімскай. Ружанец праводзілі дзеці, апранутыя ў фацімскіх пастушкоў: Люцыю, Жасінту і Францішка, якім аб’яўлялася Марыя, а таксама моладзь, апранутая ў беларускае нацыянальнае ўбранне. Фігуры Маці Божай i фацімскіх дзяцей, якія былі устаноўлены з нагоды 100-годдзя аб’яўленняў у Фаціме, пасля малітвы на ружанцы былі асвечаны генеральным настаяцелем міхалітаў. Ён таксама целебраваў cв. Iмшу ў парафіяльнай капліцы. Падчас гаміліі заахвочваў верных, каб па прыкладу патрона парафіі шчыра пазнавалі, глыбока любілі і верна служылі Богу.

Пасля Эўхарыстыі і благаслаўлення Найсвяцейшым Сакрамэнтам усіх удзельнікаў урачыстасці чакаў салодкі стол, дзе кожны мог паспрабаваць пачастункі, прыгатаваныя парафіянамі.