На пачатку Вялікага Паста, ад 3 да 5 сакавіка ў міхаліцкай парафіі Святой Тройцы ў Шылавічах адбыліся рэкалекцыя паклікання – Майце адвагу быць святымі!
У сустрэчах удзельнічала группа моладзі, якая лічыла больш чым 20 чалавек з розных міхаліцкіх парафій з усёй Беларусі: некалькі чалавек з Мінска, Гатава, Васілішек і самая вялікая група з Шылавіч. З нашай парафіі ў гэтых рэкалекцыях узялі ўдзeл: Наталля Сташкевіч, Марыя Дзянісік, Вячыслаў Гавета і Андрэй Рудзік. Трохдзённую сустрэчу падрыхтаваў кс. Ян Юшко CSMA, вікарый з Мінска – Лошыца, а дапамагалі яму дзве сястры: с. Элігія Артэмюк ZMBM і с. Антaнінa Лісоўская CSSMA. Гэта яны прыблізілі постаці св. Сястры Фаустыны і Слугі Божай Маткі Ганны Кавoрэк, а кс. Ян гаварыў пра бл. Браніслава Маркевіча.
Духоўная праграма была вельмі поўная: штодзенная Эухарыстыя, Крыжовы шлях у пятніцу, некалькі канференцый на тэмат святасці, каронка да Божай Міласэрнасці, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. Таксама атрымалася паглядзець цікавы фільм „Бог не памёр 2”, які закранае пытанні барацьбы за сапраўдную веру. Таксама быў час для сумеснага адпачынку ў парафіяльнай кавярне, дзе моладзь грала ў більярд, настольны футбол, пін-понг, шахматы і шашкі.
Святасць сення не з’яўляецца прывабнай, агранічвае людcкія магчымасці – так лічыць шмат людей, дадаючы: Гэта не для мяне. Лічучы так, яны робяць вялікую памылку, бо яны адмаўляюцца ад шляху да вяршыні, з якой зусім па другому глядзішь на сваё жыцце і на цэлы свет. Святы чалавек усюды дзе прыходзіць, прыносіць Божае благаслаўленне.