Фiгура Мацi Божай Фацiмскай прыбыла да нас у вячэрнi час з парафii Мацi Божай Ружанцовай у Мiнску-Лошыцы. Вялiкi натоўп вернiкаў сабраўся, каб прывiтаць сваю Мацi, а ў iм трое дзяцей, убраных у адзенне пастушкоў з Фацiмы. Духоўным кiраўнiком у гэтыя днi быў для нас кс. Генадзiй Кухарэвiч CSMA, пробашч з Лошыцы.
Вернiкi трывалi на малiтве ў чацвер i пятнiцу (29-30 снежня) з 8.00 да 21.00. Штодзённа рана i ўвечары была св. Iмша, супольна адмаўлялi чатыры часткi ружанца, пасля гэтага было iндывiдуальнае чуванне. З 12.00 да 13.00 на малiтве два днi збiралiся дзецi.
У суботу, 31 снежня, пасля св. Iмшы ў 10.30 фiгура Мацi Божай перыгрынавала на некалькi гадзiн да парафii Св. Станiслава, мучанiка ў Каралiшчавiчах, а потым была завезена да айцоў салез’янаў у Мiнск- Серабранку.
Гэта былi прыгожыя, незабыўныя днi. Адна парафiянка расказала: „Ехала рана аўтамабiлем да працы. Глянула на гадзiннiк i заўважыла, што маю паўгадзiны вольнага часу. Вярнулася, каб прыехаць да каплiцы, каб хоць некалькi хвiлiн уранку пабыць з Марыяй…”.
* * *
З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, якое ва ўсім свеце будзе адзначацца ў маі 2017 года, у Касцёле ў Беларусі арганізавана перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай.
На працягу першых дзевяці месяцаў пілігрымаванне фігуры будзе праходзіць па парафіях Мінска-Магілёўскіай архідыяцэзіі. У астанія тры месяцы – па іншых дыяцэзіях Беларусі.
Фігура, якую Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў у Фаціме 4 кастрычніка, прыбыла ў мінскую архікатэдру 13 кастрычніка. Праз тры дні, 16 кастрычніка, распачалася яе перэгрынацыя.