У нядзелю, 22 красавіка 2018 г., у нашай парафіі адбыліся выбары новай Рады Парафіяльнай на бліжэйшыя тры гады.

Пасля св. Імшы, у капліцы, Алена Захарэвіч нагадвала ўсім сабраным найважнейшыя падзеі, якія адбыліся ў жыцці нашай парфіі за тры мінулыя гады, як духоўнага, так і матэрыяльнага характару.  Узгадвала сярод іншага пра ўмураванне вуглавaга каменя пад новай узвышаючайся святыняй, якое зрабіў біскуп Юры Касабуцкі ў кастрычніку 2017 г., пра асвячэнне манумента “Наша Фаціма” з нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, пра першую ў гісторыі парафіі кананічную візітацыю. Падзялілася радаснай навінай, што пасля двух гадоў намаганняў была нарэшце зацверджаны граніцы нашай тэрыторыі, а таксама пра сбор усіх патрэбных дакументаў для атрымання тэхнічнага пашпарту будынка Цэнтра Пастаральнага.

Пасля гэтага дакладу ўсе паўналетнія парафіяне перайшлі да люстэркавай залі над капліцай, дзе адбылося галасаванне. Старшынёй рады парафіяльнай у чарговы раз стала Алена Захарэвіч, а членамі: Галіна Рудзік, Тамара Сташкевіч, Віталій Жылевіч і Канстанцін Нямковіч. Састаў эканамічнай рады застаўся нязменны: Ядвіга Жэрдзева, Ганна Кішкурна і Людміла Сташынска.

Жадаем трываласці і глыбокай радасці ад служэння Богу і другому чалавеку.

На фотаздымку члены рады парафіяльнай, якая служыла ў 2015-2018 гг. Злева направа: Віталій Жылевіч, Галіна Рудзік, Алена Захарэвіч (старшыня), Тамара Сташкевіч і Генадзій Пермякоў.