Літургічны каляндар:

  • 17 кастрычніка, панядзелак – Успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка;
  • 18 кастрычніка, аўторак – Свята св. Лукі, евангеліста;
  • 22 кастрычніка, – успамін св. Яна Паўла II, папы.
  1. Распачалося Ружанцовае Набажэнства. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасiць супакой у свеце!”.

 

  1. Набліжаецца лістапад – месяц памяці нашых памерлых. Пры выхадзе з капліцы можна ўзяць карткі. Упісваем там імёны памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад, і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Карткі калі ласка пішыце выразна і прынасіце да закрыстыі.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.   Тваёй абароне аддаёмся…