1. Літургічны каляндар: 
    • аўторак, 26 жніўня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўcкай;
    • серада, 27 жніўня – успамін cв. Монікi;
    • чацвер, 28 жніўня – успамін cв. Аўгустынa, біскупa і доктарa Касцёла;
    • пятніца, 29 жніўня – успамін мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.

2. Ад наступнай нядзелі 31 жніўня нядзельныя Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў 10:30 і 17:00.

3. У наступную нядзелю 31 жніўня падчас Святых Імшаў благаслаўленне дзяцей, настаўнікаў і катэхетаў перад пачаткам навучальнага года, a таксама асвячэнне школьных прыладаў.

Святая Імша ў інтэнцыі дзяцей ў 10:30.

Святая Імша ў 17:00 – за Ружы Ружанцовыя.

4. З 25 па 29 жніўня для  дзяцей пройдуць „Канікулы з Богам”. 

5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

6. Дзякую ўсім, хто праз працу і малітву турбуецца аб стварэнні парафіяльнай супольнасці. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе iмянiны, юбілеі і дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. 

Тваёй абароне аддаёмся…