1. Літургічны каляндар: 

  • серада, 3 верасня – успамін cв. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.

2. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла якую можна пакласці інтэнцыі, ў  якіх будзе адпраўлена Імша святая. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад святой Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства;
  • першы чацвер месяца – з 21.00 да 22.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, падчас якой адмовім тры часткі Святога Ружанца ў інтэнцыі новых святых пакліканнях да службы божай.
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ;
  • першая нядзеля месяца – cв. Імша ў 17.00 будзе ахвяравана за членаў Жывога Ружанца; змена таямніц ружанцовых.

3. Ад сённяшняга дня нядзельныя Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў 10:30 і 17:00.

4. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

5. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыборку капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы, за пакос травы. Дзякую за спеў і службу літургічную, а таксама за супольную і індывідуальную малітву.

      Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…