- Літургічны каляндар:
- серада, 20 жніўня – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла;
- чацвер, 21 жніўня – успамін св. Пія X, папы;
- пятніца, 22 жніўня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы;
2. Праз увесь месяц жнівень традыцыйна молімся ў інтэнцыі цвярозасці ў нашых сем’ях і нашай Бацькаўшчыне.
3. З 25 па 29 жніўня плануюцца “Канікулы з Богам”.
4. Ад 31 жніўня нядзельныя Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў 10:30 і 17:00.
5. 31 жніўня ў 10:30 адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі дзяцей, моладзі, настаўнікаў на пачатак навучальнага года. Падчас Імшаў благаслаўленне школьных прыладаў.
Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…