Сёння пачынаецца ў Каталіцкім Касцёле новы літургічны год. Мы ўступаем у перыяд, званы Адвэнтам – гэта поўнае надзеі і радаснае чаканне на прышэсце Пана.

 

  1. 1. СВ. ІМША РАРАТНЯЯ будзе адпраўляцца ў нашай капліцы наступным чынам:

–  аўторках і чацвер – 6.45 раніцай (у гэтыя дні вячэрняй св.Імшы не будзе);

–  субота – 17.30  Заахвочваем, асаблівым чынам дзяцей і моладзь, да чыннага ўдзелу ў гэтых Святых Імшах.

 

  1. УВАГА!!! У нядзелі 4, 11, 18 снежня ў нашай капліцы св.Імшы будуць адпраўляцца ў 14.00 і 17.00.

 

 

  1. Літургічны каляндар:
  • 30 лістапада, серада – Свята св. Андрэя, Апостала;
  • 3 снежня, субота – успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара;
  • 4 снежня, у наступную нядзелю, падчас св.Імшы на 14.00 будзем урачыста святкаваць уступленне на пасаду пробашчам кс.Аляксандра Ашмянчука.

 

  1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 будзе так званaя Гадзінa Чуванння перад Панам: адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • першая нядзеля месяца – змена таямніц Ружанца.

 

  1. З 29 лістапада па 7 снежня кожны дзень будзе адпраўляцца навэнна перад урачыстасцю Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны.

 

  1. Да канца лістапада штодзённа перад св.Імшой на 17.30 молімся на ружанцы за душы памерлых выпісаных ў выпамінках.

 

  1. Можна прыносіць на CARITAS рэчы і прадукты харчавання з доўгатэрміновым часам дзейснасці.

 

  1. Калi ведаеце пра якiх-небудзь хворых, якiя не могуць прыйсцi да касцела, i з’яўляюцца католiкамi – заахвоцьце iх, запрасiць святара, каб iх паспавядаў i дапамог падрыхтавацца да святаў Нараджэння Пана.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй за прыбіранне капліцы. Дзякуй за прыгожую дэкарацыю. Таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла, і за нас, даручаючы кожнага па-асобку заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала.   Тваёй абароне аддаёмся…